Skip to main content

На канферэнцыі ў Іўі прагучаў даклад аб страчаным касцёле

jvje 125 верасня ў Іўі адбылася штогадовая ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Іўе – праз прызму стагоддзяў”.

Адзін з дакладаў канферэнцыі, з якім выступіла галоўны захавальнік фондаў Іўеўскага музея нацыянальных культур Марына Пазняк, меў назву “Страчаная святыня Іўя. Храм у гонар святога Міхала”. Дарэчы, 29 верасня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята святых арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала.

jvje 3

Даклад быў прысвечаны касцёлу св. Міхала, які размяшчаўся на цэнтральнай плошчы мястэчка ў XVIII-XIX стагоддзях. Абраная дакладчыцай тэма даволі цікавая, бо касцёл не існуе амаль два стагоддзі і ўспамін аб ім захавалі толькі архіўныя дакументы, а не народная памяць.

Першы касцёл у гонар Арханёла Міхала, Князя войска нябеснага, быў пабудаваны каля 1700 года і знішчаны пажарам у 1769 годзе. Новую святыню будавалі за сродкі Алены Агінскай. Будаўніцтва закончылася 15 ліпеня 1781 года, а 5 жніўня касцёл быў кансэкраваны. У 1830 годзе святыня згарэла.

Выява касцёла ўзноўлена Сялімам Ільясевічам па вопісу 1830 г.

Раман Ярмош паводле ivyenews.by