Skip to main content

Адышоў у вечнасць ксёндз Рышард Пэрчак, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе

candles 492171 1280 2Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 25 верасня адышоў у вечнасць ксёндз Рышард Пэрчак, шматгадовы пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе (Лідскі дэканат).

belagruda probasz

Праграма развітання і пахавання

26 верасня, чацвер

Развітанне ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Дзітве:

16.00 – Ружанец;

18.00 – святая Імша;

Пасля Імшы цела спачылага святара будзе перавезена ў касцёл святога Міхала Арханёла ў Белагрудзе.

Развітанне ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Белагрудзе:

19.30 – Нешпары за памерлых, начное чуванне і развітанне;

27 верасня, пятніца

12.00 – пахавальная святая Імша;

Пасля Імшы – пахаванне цела спачылага святара на прыкасцёльным цвінтары ў Белагрудзе.

Ксёндз Рышард Пэрчак нарадзіўся 21 жніўня 1959 г. у Бужысках (Драгічынская дыяцэзія, Польшча) у сям’і Антонія і Зоф’і Пэрчакаў.

У 1986-1991 гг. вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Ломжы (Польшча).

Дыяканскае пасвячэнне прыняў 24 ліпеня 1992 г. у касцёле Перамянення Пана ў Селіванаўцах (Сапоцкінскі дэканат).

Прэзбітэрскае пасвячэнне, удзеленае біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам, прыняў 7 снежня 1996 г. у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Адразу пасля пасвячэння служыў вікарыем у парафіі Спаслання Духа Святога ў Бярозаўцы (Навагрудскі дэканат).

24 лістапада 1997 г. быў прызначаны пробашчам парафіі св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе (Лідскі дэканат), дзе служыў да смерці.

Калі ў 2007 г. была ўтворана парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Дзітве (Лідскі дэканат), стаў яе першым пробашчам. Пад яго кіраўніцтвам там была пабудавана святыня.

Пасля працяглай хваробы адышоў у вечнасць на досвітку 25 верасня, прыняўшы святыя сакрамэнты.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…