Skip to main content

У Іўі адбылася Імша за загінулых матацыклістаў

iue pamiac 218 верасня, калі адзначаецца Міжнародны дзень памяці загінулых матацыклістаў, уладальнікі двухколавых транспартных сродкаў сабраліся на Эўхарыстыі ў іўеўскім касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла.

Байкеры Іўя і наваколля, сярод якіх свецкія і духоўныя асобы, прасілі ў малітве шчаслівых і бяспечных падарожжаў для ўсіх кіроўцаў.

Пасля ўдзельнікі Імшы наведалі гарадскія могілкі, дзе памаліліся за загінулых матацыклістаў.

Дзень памяці загінулых матацыклістаў адзначаецца пасля таго, як у 2008 г. у Сімферопалі матацыкл, якім кіравала 25-гадовая Ганна Мішуткіна, быў на вялікай хуткасці пратаранены аўтамабілем, у выніку чаго выбухнуў. Кіроўцу матацыкла пахавалі 18 верасня, і гэтая дата была абвешчана памятнай.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі