Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Павінны быць адважнымі. У Беларусі пры Касцёле існуюць тры духоўна-навучальныя ўстановы для свецкіх, у якіх кожны ахвотны ва ўзросце 18–55 гадоў і больш можа чэрпаць тэалагічныя веды, а таксама атрымаць кваліфікацыю, каб стаць карысным супольнасці.
Манахіня ў эфіры. У падкасце “К себе с любовью” на youtube с. Міхаліна Маркевіч OP задае смелыя пытанні гасцям, каб дапамагчы верніцам раскрыць свядомасць шчаслівай жанчыны.
Як дапамагчы дзіцяці, калі ў яго няма жадання ісці ў школу? Пра прычыны, па якіх школьнікам няпроста распачаць навучанне, а таксама важныя парады для бацькоў, – разважае псіхолаг.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 15 верасня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).