З 2 па 5 верасня ў рэкалекцыйным доме ў Сапоцкіне адбыліся рэкалекцыі для святароў.
У духоўных практыкаваннях удзельнічалі больш за 30 святароў Гродзенскай дыяцэзіі.
Пад духоўным кіраўніцтвам кс. Томаша Ксянжкевіча CMF, пробашча парафіі Хрыста Валадара Сусвету ў Азёрах (дэканат Гродна-Усход), удзельнікі разважалі пра тое, што з’яўляецца найважнейшым у святарстве.
Цэнтральнай падзеяй кожнага дня была святая Імша. 2 верасня яе цэлебраваў у сапоцкінскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.
У апошні дзень рэкалекцый Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падзякаваў святарам за ўдзел у духоўных практыкаваннях, а рэкалекцыяністу – за правядзенне. Біскуп выказаў надзею, што гэты час, праведзены ў цішыні і супольнай малітве, прынясе добры плён, духавенства будзе ў сваім служэнні яшчэ больш руплівым – асабліва ў новым навучальным, катэхетычным і фармацыйным годзе.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі