24 жніўня парафіяльная супольнасць Іўя памалілася аб вечным жыцці для кс. Яна Гавецкага праз шэсць месяцаў пасля яго смерці.
Ксёндз Ян шмат гадоў быў пробашчам парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і дэканам Іўеўскага дэканату, адышоў у вечнасць 20 лютага.
У цэлебрацыі Эўхарыстыі ўдзельнічалі пробашч іўеўскай парафіі кс. Павел Калеснік, вікарый кс. Андрэй Каўшук і дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі кс. Алег Пятрашка.
Ксёндз Алег у гаміліі заахвоціў вернікаў быць сведкамі Хрыста і часцей прыходзіць у святыню, каб “пайсці і паглядзець на Езуса”, як Натанаэль у Евангеллі (пар. Ян 1, 45-51).
У канцы Імшы пробашч падзякаваў прысутным за супольную малітву і заахвоціў не забываць маліцца за ўсіх святароў – як жывых, так і тых, хто ўжо адышоў па ўзнагароду да Пана.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі