Skip to main content

Рэкалекцыі для мужчын адбыліся ў Навагрудку

rec muzcziny 1З 16 па 18 жніўня ў рэкалекцыйным доме пры навагрудскай парафіі св. Арханёла Міхала прайшлі рэкалекцыі для мужчын “Вера – ад пачутага, а пачутае – праз слова Хрыста” (Рым 10, 17).

Як паведамляе msj.by, духоўныя практыкаванні правёў кс. Віталь Сідорка, пробашч лідскай парафіі св. Юзафа, Рамесніка, і бл. мучаніц з Навагрудка.

Рэкалекцыяніст падзяліўся з удзельнікамі разважаннямі над Пасланнем апостала Паўла да Рымлянаў. У прыватнасці, гаварылася, што:

вельмі важна рэгулярна вывучаць Божае слова, чытаць духоўную літаратуру, слухаць казанні святароў;

неабходна прыняць у сэрца Радасную Вестку і дазволіць ёй укараніцца;

хрысціяне павінны прыносіць штодзённы плён – вызнаваць Евангелле ўласнымі словамі і справамі;

шчырае прыняцце волі Бога ў Яго Слове гарантуе пачатак новых узаемаадносін з роднымі і блізкімі, новага жыцця.

rec muzcziny 4

У межах рэкалекцый быў час таксама на супольную малітву, даверлівыя гутаркі за кавай, настольныя гульні. Пробашч навагрудскай парафіі кс. Юрый Жэгарын гасцінна прыняў удзельнікаў і правёў для іх займальную экскурсію па парафіяльным касцёле, у тым ліку па яго падземнай частцы, старадаўніх крыптах.

“Пасля такой сустрэчы хочацца сказаць: “Як добра і як прыемна быць братам разам!” – адзначаюць удзельнікі рэкалекцый, перафразуючы словы псальма: “Як добра і як прыемна, калі браты жывуць разам” (Пс 132, 1).