Skip to main content

Дэканам Ашмянскага дэканату прызначаны кс. Павел Раманоўскі

dzeekan oszmiana 121 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў дэкана Ашмянскага дэканату.

Гэтая пасада была вакантнай пасля таго, як служэнне ў Ашмянах скончыў ранейшы дэкан, кс. канонік Ян Пузына, прызначаны пробашчам гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа.

Новым дэканам стаў пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках кс. Павел Раманоўскі.

dzeekan oszmiana 2

Ён паходзіць са смаргонскай парафіі св. Арханёла Міхала. Прэзбітэрскае пасвячэнне было ўдзелена яму біскупам Аляксандрам Кашкевічам у гродзенскай базыліцы св. Францішка Ксаверыя 8 лістапада 2014 г.

Біскуп удзяліў ксяндзу Паўлу благаслаўленне на выкананне новых адказных абавязкаў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі