18 жніўня ў навагрудскай парафіі св. Арханёла Міхала адбылася ўрачыстая Імша падзякі за магчымасць аднаўлення капліцы Заборскіх. 200-гадовая капліца знаходзіцца на старых дамініканскіх могілках у Навагрудку.
Літургію ўзначаліў рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. канонік Віталь Вайцяхоўскі. У гаміліі ён адзначыў важнасць аднаўлення старадаўняй капліцы, назваўшы яе бачным знакам духоўнай спадчыны мінулых пакаленняў, целы прадстаўнікоў якіх спачываюць у гэтым святым месцы.
Пасля Імшы духавенства і вернікі здзейснілі малітву за памерлых святароў, манахаў і свецкіх людзей, пахаваных на дамініканскіх могілках.
Могілкі заснаваныя ў канцы XVIII ст. Мураваная капліца ХІХ ст. знаходзіцца ў іх цэнтры. На капліцы размешчана надмагілле Юзэфа Заборскага 1802 г.
Фота: Ірына Варкулевіч