Skip to main content

Фестываль сямейных традыцый прайшоў у тракельскім санктуарыі

swiata trokiele 218 жніўня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбыўся Фестываль сямейных традыцый.

Як паведамляе voran.by, фестываль стаў дапаўненнем традыцый рэгіёна.

Кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі прывітаў гасцей фестывалю і сказаў: “Сям’я – гэта цудоўны шлях. І шчаслівы, калі ў спадарожніках Пан”.

Святар дадаў, што “Маці Божая Тракельская з’яўляецца Апякункай усіх сем’яў”, і нагадаў, што абраз Панны Марыі з’явіўся на гэтай зямлі ў 1595 годзе. “І Мама заўсёды рада сваім дзецям”, – адзначыў кусташ.

swiata trokiele 10

Кажучы пра фестываль, ксёндз Юрый падкрэсліў: “Добры пасыл гэтага мерапрыемства аб’ядноўвае людзей у імкненні захаваць сапраўдныя каштоўнасці, духоўна ўзбагаціцца”.

У конкурснай праграме “Мама, тата, я – вясковая сям’я” шасці камандам-удзельніцам прапаноўвалася распавесці пра свае сямейныя звычаі, жыццё, вясковыя клопаты і сумесны адпачынак.

Разнастайныя творчыя формы прадстаўлення аб’ядноўвала думка, што сям’я – галоўная стваральная сіла для любога чалавека і што будучыня краіны нараджаецца ў кожным доме і залежыць ад дабрабыту сем’яў.

Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны займальныя выпрабаванні. Па іх выніках былі вызначаны пераможцы і ўручаны памятныя падарункі ад спонсараў.