Skip to main content

Прызначаны два новыя грэміяльныя канонікі катэдральнага капітулу

kanoniki gremialnye 12Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў двух грэміяльных канонікаў катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

Новымі канонікамі сталі кс. Аляксандр Мацкевіч, канцлер курыі Гродзенскай дыяцэзіі, і кс. Павел Шанчук, пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы і дэкан дэканату Гродна-Усход.

kanoniki gremialnye 11

Урачыстая цырымонія з гэтай нагоды адбылася 14 жніўня, у свята св. Максімільяна Марыі Кольбэ, апекуна Гродзенскай дыяцэзіі, на святой Імшы ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі