З 22 па 25 ліпеня ў Шчучыне прайшлі рэкалекцыі для моладзі, арганізаваныя членамі Асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта.
Удзельнікі прыбылі з Глыбокага, Гродна, Маладзечна, Смаргоні і Мінска.
На рэкалекцыях разважалі пра каштоўнасць чысціні ў сексуальнай сферы ў сучасным свеце. У гэтым моладзі дапамагалі кс. Яўген Шымановіч і запрошаныя лектары. Ксёндз Яўген паходзіць з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі і служыць на Віцебшчыне.
За час рэкалекцый удзельнікам удалося пабудаваць паміж сабой супольнасць аднадумцаў. Таксама гэты час даў хлопцам і дзяўчатам магчымасць зразумець, што ў многіх з іх адны і тыя ж праблемы і задачы.
Удзельнікаў вельмі закрануў фільм “Мне не сорамна”. Пасля прагляду яны падзяліліся думкамі.
Кульмінацыяй духоўных практыкаванняў стаў вечар з вогнішчам, гульнямі і танцамі. Па словах маладых людзей, яны вельмі ўдзячныя тым, хто арганізаваў гэтую сустрэчу, і айцам піярам, якія іх прымалі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі