Skip to main content

Вікарый іўеўскай парафіі павіншаваў пажарных з іх святам

iue 225 ліпеня ў скверы Іўя прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята пажарных-ратавальнікаў – Дня пажарнай службы Беларусі.

Аб гэтым паведамляе ivyenews.by. У межах мерапрыемства вікарый іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла кс. Андрэй Каўшук павіншаваў і благаславіў ратавальнікаў.

Калектыў Іўеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях заўсёды зап

iue 1рашае на свае святы духавенства. Таксама пажарныя збіраюцца ў мясцовым касцёле на супольную малітву ва ўспамін свайго апекуна, святога Фларыяна.

Дзень пажарнай службы Беларусі адзначаецца з 1998 г., а 25 ліпеня выбрана датай яго святкавання таму, што ў гэты дзень у 1853 г. была заснавана пажарная ахова ў Мінску, з чаго пачалася гісторыя пажарнай службы ў нашай краіне.