Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што ва ўзросце 90 гадоў адышоў у вечнасць Казімеж Слота, тата а. Вальдэмара Слоты CSsR, пробашча парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы.
Пахавальная святая Імша адбудзецца 24 ліпеня ў парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Ольшыне каля Тухува (Польшча).
Пачатак Імшы ў 11.00 па польскім часе.
Няхай міласэрны Бог адорыць спачылага вечнай радасцю збаўленых!