Skip to main content

Ад Валадаркі азёраў да Маці Божай Шкаплернай: наймалодшы іерарх і біскуп намінат здзейснілі пілігірымку з Браслава ў Гудагай

braslau godagaj 220 ліпеня ў санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі як пілігрымы прыбылі каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй і біскуп намінат Андрэй Зноска, прызначаны напярэдадні дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі.

Абодва наймалодшыя прадстаўнікі каталіцкага епіскапату Беларусі раніцай выехалі з Браслава, дзе бралі ўдзел у распачацці Чацвёртых Агульнабеларускіх дзён моладзі.

Біскуп каад’ютар і біскуп намінат памаліліся перад цудадзейным абразом Маці Божай Шкаплернай, а таксама на парафіяльных могілках, што знаходзяцца пры касцёле.

braslau godagaj 1

Падчас традыцыйнага дыяцэзіяльнага фэсту ў Гудагаі, які там сёлета праходзіў 20 і 21 ліпеня, біскуп Гуляй узначаліў цэлебрацыю святой Імшы апоўначы, якой папярэднічала набажэнства Крыжовага шляху на самай вялікай Кальварыі ў Беларусі, а таксама працэсія са свечкамі і цудадзейным абразом Маці Божай Шкаплернай па мястэчку.

Паводле Catholic.by