Skip to main content

У Смаргоні аб’яўлена аб прызначэнні ксяндза каноніка Андрэя Зноскі дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі

znosko pryznaczenie 519 ліпеня ў касцёле св. Арханёла Міхала ў Смаргоні каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй абвясціў, што рашэннем Папы Францішка кс. канонік Андрэй Зноска, пробашч лідскай парафіі Божай Міласэрнасці, прызначаны дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі з тытулярным пасадам Скардоны – гістарычнай дыяцэзіі на тэрыторыі сучаснай Харватыі (Скрадзін).

znosko pryznaczenie 8

У смаргонскай святыні прысутнічала духавенства і законныя сёстры з навакольных парафій.

Намінат адзначыў, што ў духу паслухмянасці прымае волю Святога Айца, які даручае яму новыя задачы ў Касцёле, і папрасіў аб малітве, каб найлепшым чынам падрыхтавацца да прыняцця біскупскага пасвячэння і быць добрым пастырам для вернікаў, да якіх будзе пасланы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: кс. Артур Ляшнеўскі SDB