Ад імя духавенства і вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі віншуем ксяндза каноніка Андрэя Зноску, да гэтага часу пробашча парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе, з прызначэннем дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі.
Жадаем намінату святла Духа Святога ў ажыццяўленні новай місіі, даручанай Папам Францішкам.
Няхай служэнне на Палессі прынясе шчодры плён Божых дароў у жыцці новага біскупа і ўсіх, да каго ён будзе пасланы!
Касцёл на Гродзеншчыне будзе падтрымліваць яго сваёй малітвай.