Skip to main content

Летнія рэкалекцыі Асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта прайшлі ў Навагрудку

semji ng 8У кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку прайшлі летнія рэкалекцыі для сем’яў, якія ўваходзяць у Асацыяцыю Святой Сям’і з Назарэта (АСС).

У рэкалекцыях удзельнічалі сем’і з розных месцаў Беларусі. Праводзіў духоўныя практыкаванні кс. канонік Мікалай Ціхановіч. Святар паходзіць з Гродзенскай дыяцэзіі і з’яўляецца пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія).

semji ng 3

У межах рэкалекцый адбылося наведванне месца мучаніцкай смерці адзінаццаці сясцёр назарэтанак, у Другую сусветную вайну расстраляных у Батароўскім лесе каля Навагрудка.

Удзельнікі кажуць, што рэкалекцыі пакінулі ў іх прыемныя ўспаміны. “У сэрцах засталося цяпло ад абдымак, усмешак, добрых словаў, узаемнай дапамогі”, – прызнаюцца яны.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі