Яго Эксцэленцыі Біскупу Уладзіміру Гуляю з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, непахіснай надзеі, сіл і стойкасці ў пастырскай паслузе, а таксама нязгаснага запалу веры.
Жадаем шмат радасці ў выкананні біскупскай паслугі, а таксама сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай усе людзі, якіх Вы сустракаеце на сваім шляху, адорваюць Вас дабрынёй і зычлівасцю.
Няхай усемагутны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а святы Заступнік штодзённа апекуецца і суправаджае на шляху ў Нябеснае Валадарства.
Шчыра дзякуем Богу за дар Вашай асобы!
Plurimos annos!
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі