Skip to main content

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

14szШто цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)

Мы для тых, хто шукае прахалоду ля Крыніцы Жыцця. Што фарміруе дух ордэна кармелітаў босых і якое месца ў сэрцы айцоў займае Гудагай – распавядае пробашч мясцовай парафіі і кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Шкаплернай а. Аркадзь Куляха OCD.

На Навагрудчыне аднавілі старадаўнюю капліцу. Святыня ў Мількавічах з ХІХ ст. з’яўляецца адзінай драўлянай, якая захавалася на гэтых землях.

Як даць рады з залежнасцю ад камп’ютэрных гульняў? Пра прычыны, па якіх людзі ўцякаюць у альтэрнатыўную рэальнасць, – разважае псіхолаг.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету з 7 ліпеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская