3 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, якія прайшлі ў Гродне з нагоды Дня Незалежнасці і 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Іерарх усклаў кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера, наведаў аўтапарад дасягненняў Гродзенскай вобласці ў розных сферах “Жывыя карціны” і ўрачысты мітынг “Мы зможам усё, калі мы разам!”.
Біскупа суправаджаў яго сакратар кс. канонік Юрый Марціновіч.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Віталій Маісей