4 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў некаторыя прызначэнні сярод святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Ксёндз канонік Ян Пузына пасля 25 гадоў служэння вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах і дэкана Ашмянскага дэканату і прызначаны пробашчам парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабернардынскі касцёл, дэканат Гродна-Захад).
На гэтай пасадзе ксёндз Ян зменіць кс. прэлата Антонія Ханько, які быў пробашчам парафіі Адшукання Святога Крыжа з 1992 г. і сыходзіць на пенсію.
Ксёндз Ян Варанецкі вызвалены ад абавязкаў вікарыя катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход) i прызначаны пробашчам парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.
Біскуп Гродзенскі падзякаваў святарам за служэнне і ўдзяліў благаслаўленне на спаўненне новых адказных душпастырскіх абавязкаў.
Ксёндз канонік Ян Пузына нарадзіўся 20 жніўня 1972 г. Паходзіць з гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл). Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 24 жніўня 1996 г. у Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Ксёндз прэлат Антоні Ханько нарадзіўся 13 чэрвеня 1949 г. Паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку (Шчучынскі дэканат). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 28 мая 1978 г. у Рызе (Латвія). Шмат гадоў быў канцлерам Гродзенскай курыі.
Ксёндз Ян Варанецкі нарадзіўся 15 ліпеня 1991 г. Паходзіць з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат). Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 4 чэрвеня 2016 г. у Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі