Skip to main content

На Астравеччыне памаліліся за працаўнікоў сельскай гаспадаркі

kambainy 3У Гродзях на Астравеччыне памаліліся ў інтэнцыях працаўнікоў сельскагаспадарчага прадпрыемства “АграГродзі”, аб тым, каб іх праца была плённай, і аб багатым ураджаі.

Узначаліў малітву пробашч парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) а. Аркадзь Куляха OCD.

Кармэліт падзякаваў працаўнікам сельскай гападаркі за іх здольнасці і руплівасць. Ён пажадаў ім добрасумленнай працы, а таксама пажадаў кожны дзень сустракаць чалавечую дабрыню і разуменне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Ігнат Падарэцкі OCD