30 чэрвеня са Смаргоні вырушыла ў нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка. Пілігрымку здзяйсняе моладзь, якую суправаджаюць ксяндзы салезіяне і сёстры салезіянкі.
Пілігрымка працягнецца шэсць дзён, удзельнікі пераадолеюць 105 км. У пілігрымцы яны змогуць стаць жывымі сведкамі Хрыста, евангелізуючы людзей, якіх сустрэнуць, а таксама паўдзельнічаюць у рэкалекцыях і ў працы ў групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай бацькаўшчыны, а ў канцы занясуць свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай.
5 ліпеня пілігрымка прыйдзе ў будслаўскі санктуарый, дзе адбудуцца юбілейныя ўрачыстасці пад дэвізам “Найсвяцейшае Сэрца Езуса – супакой і паяднанне нашае”.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі