Skip to main content

Парафіяльны фэст з удзелам біскупа Аляксандра Кашкевіча прайшоў у Іўі

adpust petraipawla 2529 чэрвеня ў парафіі ў Іўі адбыўся фэст з нагоды ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла, якая адзначалася ў гэты дзень у Касцёле.

Апосталам Пятру і Паўлу аддаецца пашана ў многіх святынях нашай краіны. Вернікі Іўя перажываюць гэтую ўрачыстасць асаблівым чынам. Мясцовая святыня з гісторыяй у палову тысячагоддзя носіць тытул апосталаў, якія стаялі ля пачаткаў Касцёла.

Распачалася ўрачыстасць канцэртам хору “Край Радзімы” з горада Баранавічы і Эўхарыстыяй, якую цэлебравалі дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas Беларусь” кс. канонік Андрэй Аніскевіч, дэкан Іўеўскага дэканату кс. канонік Віктар Субель і пробашч парафіі кс. Павел Калеснік.

adpust petraipawla 4

Ксёндз Андрэй Аніскевіч прамовіў гамілію, у якой заахвоціў быць па прыкладу святых скалою веры ў штодзённым жыцці.

Пасля Імшы адбыліся эўхарыстычная працэсія вакол касцёла і віншаванне пробашча з імянінамі. Да свайго пастыра звярнуліся прадстаўнікі дзяцей і моладзі, Легіёна Марыі, руху “Маці ў малітве”, міністранты і іншыя парафіяне.

Пазней Імшу цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На гэтай Эўхарыстыі 104 чалавекі прынялі сакрамэнт хрысціянскай сталасці – канфірмацыю.

adpust petraipawla 27

Гэты сакрамэнт сведчыць аб духоўнай сталасці вернікаў, аб тым, што яны становяцца паўнапраўнымі членамі Каталіцкага Касцёла праз удзяленне дару Духа Святога. Дарэчы, самымі папулярнымі нябеснымі апекунамі, якіх выбралі кандыдаты да канфірмацыі, сталі святыя Павел, Пётр, Юзаф, Ганна, Марыя, Агата і Агнешка.

Звяртаючыся да канфірмаваных, іерарх заахвоціў іх сведчыць пра Хрыста не толькі словам, але і ўчынкам, а таксама сваім жыццём.

У канцы ўрачыстасці пастыр Касцёла на Гродзеншчыне благаславіў некаторыя памяшканні былога кляштара бэрнардынаў. Там нядаўна завяршыўся рамонт і зараз размяшчаецца парафіяльны музей, араторыі – месцы для выхавання дзяцей і моладзі – і аддзяленне “Caritas”.

Раман Ярмош, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Раман Ярмош, Дар’я Барысевіч