27 чэрвеня з лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) вырушыла пешая пілігрымка ў нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Колькасць пілігрымаў – 50 чалавек. На дарогу ім удзяліў благаслаўленне каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй.
Пілігрымы правядуць у дарозе дзевяць дзён, пераадолеўшы 250 км. Пілігрымка з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі ў будслаўскі санктуарый з’яўляецца адной з самых доўгіх.
У Будслаў пілігрымы прыйдуць 5 ліпеня. Там яны возьмуць удзел у юбілейных урачыстасцях пад дэвізам “Найсвяцейшае Сэрца Езуса – супакой і паяднанне нашае”.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі