З пачаткам уборачнай кампаніі, перш чым распачнецца жніво, у многіх вёсках традыцыйна ладзяць “зажынкі”.
Яны адбыліся таксама ў Іўеўскім раёне, дзе першым прыступіў да збору ўраджаю калектыў КСУП “Лаздуны-Агра”. На свята быў запрошаны кс. Артур Валчкевіч, пробашч парафіі святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Іўеўскі дэканат).
Святар памаліўся разам з працаўнікамі сельскай гаспадаркі і ўдзяліў хлебаробам благаслаўленне на час збору жніва.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі