Skip to main content

У парафіі ў Правых Мастах у адпустовую ўрачыстасць біскуп Гродзенскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі

prawyemosty 724 чэрвеня ў парафіі ў Правых Мастах (Мастоўскі дэканат) адзначалася адпустовая ўрачыстасць у гонар яе нябеснага апекуна, св. Яна Хрысціцеля.

Парафію наведаў у гэты дзень біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Урачыстасць з візітам іерарха стала ў жыцці парафіі значнай падзеяй. Парафіяльная супольнасць рыхтавалася да яе з дапамогай святых місій, якія праводзілі айцы рэдэмптарысты.

На малітве, якую ўзначаліў біскуп, сабраліся шматлікія вернікі парафіі і госці. У межах Эўхарыстыі пастыр Касцёла на Гродзеншчыне ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі.

prawyemosty 4

Да гэтага сакрамэнту, у якім чалавек умацоўваецца ў вызнанні веры і атрымоўвае дары Духа Святога, прыступілі больш за 90 парафіян.

У канцы літургіі пробашч кс. Юрый Ігнатовіч падзякаваў біскупу за візіт і ўмацаванне веры ў парафіянах.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі