22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узяў удзел у мітынгу-рэквіеме, які прайшоў у Гродне.
Мерапрыемства адбылося ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера.
Біскуп разам з іншымі прадстаўнікамі традыцыйных хрысціянскіх канфесій усклаў кветкі да манумента і далучыўся да Усебеларускай хвіліны маўчання, якая прайшла па ўсёй краіне ў 12.00.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі