Skip to main content

Біскуп Уладзімір Гуляй удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі ў Каменцы

kamenka 115 чэрвеня каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй наведаў парафіяльную супольнасць св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы (Шчучынскі дэканат).

На Эўхарыстыі, якая цэлебравалася ў парафіяльнай святыні, біскуп удзяліў групе вернікаў сакрамэнт канфірмацыі.

У гаміліі іерарх пажадаў, каб гэты сакрамэнт Духа Святога дапамагаў тым, хто яго прымае, мужна сведчыць аб прыналежнасці да Хрыстовага Касцёла і штодзённа вызнаваць сваю веру.

У канцы Імшы пробашч кс. Андрэй Кеўлюк падзякаваў біскупу за ўдзяленне сакрамэнту, а таксама запэўніў, што вернікі парафіі будуць падтрымліваць яго пастырскае служэнне ў мясцовым Касцёле.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі