Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Новапасвечаны біскуп: знаёмімся бліжэй. Які след біскуп-каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй пакінуў у жыцці вернікаў, якія былі асабіста з ім знаёмыя?
У Іўі рыхтуецца да адкрыцця парафіяльны музей. “Ён патрэбны для таго, каб людзі ведалі мінулае, ведалі асоб, якія захавалі тое, што мы маем сёння”, – тлумачыць пробашч парафіі кс. Павел Калеснік.
Як спакойна прыняць тое, што немагчыма змяніць? Пра пакору і мудрасць у дачыненні да сітуацый, на якія немагчыма паўплываць, – разважае псіхолаг.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 26 мая ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).