Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі выпусціла ў свет два спеўнікі з нотамі аўтарства кс. Тадэвуша Крыштопіка пад назвамі “Аднаві маю надзею” і „ Żyć Ewangelią” (“Жыць Евангеллем”).
У зборніках сабраны літургічныя спевы, спевы на Божае Нараджэнне і Вялікдзень, спевы праслаўлення, пакаяння і пакланеня, марыйныя песні і інш. Для кожнай песні ёсць акорды і поўны тэкст. Словы і музыка – у аўтарскім напісанні або ў перакладзе і адаптацыі з іншых крыніц.
Асобнікі можна бясплатна набыць у курыяльным кніжным магазіне па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4. Зборнікі песень выдадзены агульным тыражом 1000 экземпляраў.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі