19 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць Найсвяцейшай Тройцы і св. Францішка Асізскага ў Свіслачы (Бераставіцкі дэканат).
Перад візітам іерарха ў парафіі на працягу тыдня праходзілі святыя місіі, якія правялі айцы рэдэмптарысты Эдвард Пяцельчыц і Андрэй Урублеўскі.
На ўрачыстай Эўхарыстыі, якую біскуп у межах свайго візіту цэлебраваў у парафіі, вернікі прынялі сакрамэнт канфірмацыі.
Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заахвоціў тых, хто прыступіў да канфірмацыі, а значыць узбагаціўся сямю дарамі Духа Святога, быць моцнымі ў веры, а таксама быць апосталамі там, дзе яны вучацца і працуюць.
У канцы Імшы пробашч парафіі а. Антоні Пажэцкі OFM Conv падзякаваў іерарху за візіт і за ўдзяленне сакрамэнту хрысціянскай сталасці ў гэты важны дзень, калі Касцёл успамінае спасланне Духа Святога.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі