Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 22 мая ў шпіталі ў Гродне адышоў у вечнасць кс. канонік Рышард Якубец, пробашч парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат).
Пахавальныя цырымоніі адбудуцца ў касцёле ў Мікелеўшчыне:
у нядзелю 26 мая:
18.00 – цела спачылага будзе прывезена для развітання ў парафіяльны касцёл
19.00 – Імша ў інтэнцыі спачылага (запрашаецца духавенства Мастоўскага, Шчучынскага, Ваўкавыскага дэканатаў і ўсе жадаючыя)
у панядзелак 27 мая:
12.00 – пахавальная Імша, пахаванне каля касцёла.
Ксёндз канонік Рышард Якубец нарадзіўся 23 сакавіка 1961 г. Паходзіў з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Струбніцы (Мастоўскі дэканат). Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 31 мая 1987 г. у Рызе біскуп Яніс Цакулс.
З 1992 г. да смерці быў пробашчам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне. Раней служыў між іншым у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, дзе кіраваў будаўніцтвам касцёла. Шмат гадоў быў дэканам Мастоўскага дэканату.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі