Skip to main content

Заклік да малітвы аб выздараўленні кс. каноніка Рышарда Якубца

molitwaБіскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч звяртаецца да ўсіх вернікаў і духавенства Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама да людзей добрай волі, з вялікай просьбай аб малітве ў інтэнцыі цяжкахворага кс. каноніка Рышарда Якубца, пробашча парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат).

З пэўнага часу ксёндз Рышард знаходзіцца ў шпіталі ў Гродне, стан яго цяжкі.

Біскуп просіць таксама агарнуць малітвай усіх урачоў і службу аховы здароўя аб патрэбным для іх святле Духа Святога ў лячэнні святара і іншых пацыентаў, якія адчуваюць пакуты.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі