19 мая, у нядзелю Спаслання Духа Святога, у парафіі ў Бярозаўцы (Навагрудскі дэканат) адзначалася адпустовая ўрачыстасць.
Апоўдні ў бярозаўскім касцёле адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя. Парафіяне і духавенства ўдзельнічалі таксама ў эўхарыстычнай працэсіі.
Пасля Імшы адбыўся канцэрт з удзелам дзяцей і моладзі парафіі.
Завяршыўся фэст пачастункам.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі