Skip to main content

Рэкалекцыі для духавенства прайшлі ў Гудагаі

rec godagaj 1З 13 па 15 мая ў кляштары айцоў кармэлітаў босых пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыліся рэкалекцыі для святароў.

У рэкалекцыях удзельнічала духавенства Астравецкага, Ашмянскага, Івейскага, Мастоўскага, Смаргонскага і Шчучынскага дэканатаў Гродзенскай дыяцэзіі і Браслаўскага дэканата Віцебскай дыяцэзіі.

Правёў духоўныя практыкаванні а. Казімір Мараўскі OCD.

У межах сустрэчы ўдзельнікі слухалі аскетычныя канферэнцыі, цэлебравалі Эўхарыстыю, маліліся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, а таксама маглі памаліцца індывідуальна перад цудадзейным абразом Маці Божай Шкаплернай.

Рэкалекцыі далі святарам магчымасць аднавіць сваё духоўнае жыццё і ўмацавацца ў пакліканні.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: а. Аркадзь Куляха OCD