14 мая ў Навагрудку адбылася сустрэча членаў Асацыяцыі Святой Сям’і пры Кангрэгацыі сясцёр назарэтанак.
Сустрэча праходзіла ў кляштары назарэтанак. Такія мерапрыемствы праводзяцца раз у год, іх мэта – падсумаванне фармацыйнага года і планаванне наступнага.
Члены Асацыяцыі ўдзельнічаюць у місіі сясцёр назарэтанак і знаходзяцца ў пастаянным кантакце з імі. На працягу года яны бяруць удзел у фармацыйных сустрэчах у лакальных супольнасцях.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі