Skip to main content

Сакрамэнт канфірмацыі атрымалі вернікі ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці

bezmowanie wesznewec 1Ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, 9 мая, у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці на святой Імшы быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі.

Сакрамэнт удзяліў вернікам, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку, генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Каб падзяліць з канфірмаванымі гэтую вялікую радасць, у святыні прысутнічалі іх родныя і знаёмыя.

Парафіяне падзякавалі біскупу за яго пастырскае служэнне і запэўнілі, што будуць старацца стаць вернымі сведкамі Хрыста і кіравацца ў жыцці хрысціянскімі каштоўнасцямі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі