Skip to main content

Дзеці з Астраўца, якія прынялі Першую Камунію, наведалі санктуарый у Гудагаі

godogaj ostrowec 138 мая дзеці з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Астраўцы здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).

Двума днямі раней гэтыя дзеці прыступілі да Першай Камуніі, якую ім удзяліў пробашч астравецкай парафіі кс. Андрэй Горбач.

У санктуарыі дзеці ўдзельнічалі ў Эўхарыстыі, якую ўзначаліў пробашч гудагайскай парафіі а. Аркадзь Куляха OCD.

У канцы літургіі дзеці атрымалі кармэліцкія шкаплеры. Такім чынам яны далі абяцанне працягваць ісці шляхам Божых запаведзяў і ўзрастаць у веры.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: с. Ідалія Мархоцкая