Skip to main content

Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай семінарыі

skupenie seminaria 219 мая, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, у супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзіў дзень засяроджання.

Тэмай разважанняў было святарскае жыццё і дары, якія дае Сын Божы кожнаму абранаму для працы на ніве Пана.

Таму цэнтральнае месца ў праграме дня засяроджання займала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, на якой семінарысты маглі падзякаваць за дары, дадзеныя кожнаму пакліканаму.

Марцін Лудзіч, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі