Skip to main content

Семінарыя ў Гродне аб’яўляе прыём абітурыентаў

seminaria 1Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне аб’яўляе прыём абітурыентаў на новы навучальны год.

Семінарыя ў Гродне існуе ўжо больш за 30 гадоў і клапоціцца пра тое, каб Касцёлу на Беларусі служылі верныя, адданыя пастыры. Будучы вышэйшай навучальнай установай Рыма-Каталіцкага Касцёла, яна дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу як святар.

На дадзены момант працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новага Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца сем гадоў, уключаючы інтэгральную фармацыю розных сфер асобы: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастырскую.

У працэсе падрыхтоўкі семінарысты ўзрастаюць у веры, будуюць сваё духоўнае жыццё праз розныя аскетычныя практыкі і пазнаюць сябе як чалавека на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама класічныя і замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны. Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі, прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі студэнт семінарыі мае права звяртацца да біскупа з просьбай аб удзяленні яму пасвячэння.

Абітурыент, які паступае ў семінарыю, павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць якасцямі, неабходнымі для будучага святарскага служэння.

Абітурыент павінен прадставіць наступныя дакументы:

• уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння (узор заявы тут);

• уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;

• атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы;

• сертыфікаты двух ЦЭ (цэнтралізаваных экзаменаў) з колькасцю балаў – не менш за 30; калі ёсць сертыфікат з ЦТ па іншым прадмеце, можна прадставіць і яго;

• пасведчанне аб хросце;

• пасведчанне аб канфірмацыі;

• пасведчанне аб удзеле ў катэхезе;

• характарыстыка ад пробашча;

• характарыстыка ад катэхета;

• медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ;

• пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33);

• ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія);

• 4 фотаздымкі (3х4 см).

seminaria 2

Прыём дакументаў:

У рэктараце семінарыі ў Гродне:

па папярэднім запісе па тэл.: +375 15 262 22 22.

Адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А. Дакументы прымае дзяжурны святар.

З пытаннямі звяртацца па тэлефонах:

+375 29 588 22 97 – кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар

+375 29 782 60 95 – кс. Ян Раманоўскі, прэфект

+375 33 325 43 08 – кс. Павел Скуба, мадэратар прапедэўтычнага перыяду.

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:

па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 684 09 75 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў).

Адрас: г. Барысаў, вул. Гагарына, 115. Дакументы прымае кс. кан. Аляксей Раманчук.

У Віцебскай дыяцэзіі:

па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 884 54 82 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў).

Адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1. Дакументы прымае кс. кан. Мікалай Ціхановіч.

У Пінскай дыяцэзіі:

па папярэднім запісе па тэл.:

+375 29 727 31 98 – кс. Андрэй Рылка;

+375 29 850 23 01 – кс. Чэслаў Ладыка.

Адрас: Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Леніна, 16.

Уступны экзамен для абітурыентаў з усіх дыяцэзій адбудзецца ў семінарыі 9 жніўня ў 10.30 (адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А).

7 жніўня, 18.00 – прыбыццё (прадугледжаны начлег для абітурыентаў);

8 жніўня – падача дакументаў.