Skip to main content

Біскуп-намінат Уладзімір Гуляй павіншаваў з Пасхай праваслаўнага архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага

sustrecza prawoslawnye 66 мая біскуп-намінат Уладзімір Гуляй наведаў праваслаўнага архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія.

Сустрэча прайшла ў Гродзенскім епархіяльным упраўленні.

У межах візіту біскуп-намінат выказаў архіепіскапу Антонію віншаванні з нагоды ўрачыстасці Пасхі, якую праваслаўныя вернікі адзначалі днём раней.

sustrecza prawoslawnye 2

Праваслаўны іерарх павіншаваў наміната з яго прызначэннем каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Суразмоўцы выказалі гатоўнасць да далейшага плённага супрацоўніцтва Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы ў горадзе над Нёманам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі