Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа, сілы, стойкасці і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова.
Няхай кожны дзень будзе напоўнены любоўю Усемагутнага, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна Вамі апекуецца, а святы Заступнік паказвае правільны жыццёвы шлях.
Карыстаючыся нагодай, дзякуем Вам за адкрытасць, дабрыню, спрыянне таму, што мы можам абвяшчаць Хрыстовае Евангелле з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі, і за ўсё дабро, якое праз Ваша служэнне атрымала наша дыяцэзія.
Шчыра дзякуем за малітву і клопат аб усёй дыяцэзіі!
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі