Skip to main content

Экскурсія для невідушчых прайшла ў гродзенскай семінарыі

ekskursia seminaria 1226 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла экскурсія з элементамі тыфлакаментавання для наведвальнікаў спецыяльнай бібліятэкі для невідушчых і слабавідушчых.

Экскурсію арганізавалі супрацоўнікі бібліятэкі для невідушчых і слабавідушчых і бібліятэка №5 горада Гродна. Праводзілі яе студэнт 4 курса гродзенскай семінарыі Максім Ваўчок і Ганна Шарэндай.

Пачалася экскурсія каля брамы семінарыі. Затым удзельнікі наведалі ўнутраны двор. Семінарыст распавёў пра гісторыю кляштара бернардынаў, у будынку якога знаходзіцца гэтая навучальная ўстанова. Пабывалі ў бібліятэцы семінарыі, дзе была магчымасць пазнаёміцца са старымі кнігамі з яе фонду.

ekskursia seminaria 10

Паколькі для сляпых вельмі важныя дотыкі, праз якія яны пазнаюць усе рэчы, у семінарыі яны маглі дакрануцца да рэчаў, якія не сустракаюцца ў штодзённым жыцці.

Працягнулася экскурсія ў самім будынку семінарыі. Госці наведалі семінарыйную капліцу, дзе Максім Ваўчок падзяліўся гісторыяй свайго паклікання і распавёў пра жыццё ў гэтай навучальнай установе. У канцы экскурсіі семінарыст адказаў на пытанні гасцей.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак