У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся дзень засяроджання для студэнтаў гэтай навучальнай установы. Яго правёў а. Андрэй Агель SP, пробашч парафіі св. Тэрэзы ад Езуса ў Шчучыне.
Сустрэча распачалася вечарам 19 красавіка гімнам да Святога Духа і супольнай малітвай з Літургіі гадзінаў.
Айцец Андрэй паразважаў на тэму святарскага паклікання, адзначыўшы: “Многія, хто правёў у святарстве шмат гадоў, не заўсёды могуць адказаць на пытанне, што такое святарства. Яно заўсёды застаецца таямніцай”.
Адну з канферэнцый рэкалекцыяніст прысвяціў тэме дзвюх запаведзяў любові і падкрэсліў сувязь паміж любоўю да Бога і любоўю да бліжняга. Таксама святар падзяліўся ўласным досведам і прыкладамі са свайго семінарыйнага жыцця.
Айцец Андрэй некалькі разоў паўтарыў, што ўсіх семінарыстаў жадае бачыць у будучыні добрымі святарамі.
Максім Ваўчок
Фота: Станіслаў Бервячонак