Skip to main content

Ксёндз канонік Уладзімір Гуляй прызначаны біскупам-каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі

2021 09 17 IK8A96375 красавіка Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведаміла, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў біскупам-каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі кс. каноніка Уладзіміра Гуляя, пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) i біскупскага вікарыя душпастырства для Лідскага рэгіёна.

Ксёндз канонік Уладзімір Гуляй нарадзіўся 14 чэрвеня 1975 г. у Ваўкавыску, паходзіць з парафіі св. Вацлава.

Пасля навучання ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (1992-1998 гг.) прыняў 26 чэрвеня 1999 г. прэзбітэрскае пасвячэннe, якое яму ўдзяліў у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Спецыялізаваўся ў дагматычнай тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча), абараніўшы ў 2000 г. ліцэнцыят, а ў 2011 г. дактарат.

З 2000 па 2001 г. быў вікарыем гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя, з 2001 па 2003 г. – прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, з 2003 г. – пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

З верасня 2001 г. – выкладчык дагматычнай тэалогіі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а таксама выкладчык у Тэалагічным каледжы імя св. каралевіча Казіміра ў Гродне.

З лістапада 2006 г. – біскупскі вікарый душпастырства для Лідскага рэгіёна, з 2016 г. –грэміяльны канонік катэдральнага капітула Гродзенскай дыяцэзіі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі