Супольнасць салезіянаў кс. Боско ў Беларусі са смуткам паведамляе, што 3 красавіка ва ўзросце 72 гадоў адышоў у вечнасць Пётр Мятліцкі – тата кс. Аляксандра Мятліцкага SDB, пробашча парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.
Пахавальная Імша адбудзецца ў суботу 6 красавіка ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Баруны (Ашмянскі дэканат). Пачатак у 12 гадзін.
Вечны адпачынак дай яму, Пане...