Skip to main content

Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Віншаванні ад рэдакцыі

hrystos uwaskrosДарагія чытачы, нашы сябры і ўсе людзі добрай волі!

Aд імя супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі хацеў бы выказаць вам радасныя, поўныя надзеі і аптымізму святочныя віншаванні.

Няхай перажыванне ўрачыстасці Уваскрасення Пана будзе глыбокім і асэнсаваным, няхай яно ўмацоўвае вашу надзею і дае новы імпульс быць сведкамі Хрыста, які ўваскрос і жыве сярод нас.

Усім нашым сябрам, дарагім чытачам, кожнаму, хто натхняецца нашай сціплай дзейнасцю на карысць разумення і абвяшчэння Слова, жадаем благаслаўлёных, поўных міру велікодных святаў!

З павагай,

кс. канонік Юрый Марціновіч

прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі