Skip to main content

Сустрэча для літургічных кантараў і арганістаў прайшла ў Навагрудку

spewy ng 5У Навагрудку адбылася сустрэча для літургічных кантараў і арганістаў “Святы Пасхальны Трыдуум”. Сустрэча мела форму майстар-класа.

На занятках удзельнікі пазнаёмiлiся з рэпертуарам касцёльных спеваў на цэнтральныя дні літургічнага года, каб належным чынам падрыхтаваць лiтургiю і асаблiва спеў на галоўныя ўрачыстасці Касцёла.

Мадэратарамi сустрэчы ў гэтым годзе былi кс. доктар Павел Аляскевiч, музыколаг i выкладчык Катэхетычнага каледжа iмя Зыгмунта Лазiнскага ў Баранавічах, і Вольга Маркевiч, дырыжор хору “Vox Domini”, выкладчык Тэалагічнага каледжа iмя св. Казiмiра ў Гродне.

Дамінік Запаснік